Вырашыў змяніць юзер-нік, але з той прычыны, што не разабраўся, як набываць нейкі жэтон, каб захаваць сам journal і пры гэтым перайменавацца, прыйшлося стварыць новы рахунак. Цяпер я называюся празаічна: ihardrako.
А пачаць новы LJ я прыдумаў з поста пад назвай “Александр Григорьевич, скучно с Вами, ей-богу!”, які ў гэтым журнале быў вывешаны 14 сакавіка. З таго дня мінула больш за пяць месяцаў, таму тэкст, зразумела, можна было б і падкарэкціраваць, але я гэтага рабіць не стаў, бо не хачу выглядаць разумнейшым і хітрэйшым за самога сябе маладзейшага амаль на паўгода.
Сябры, як вам не надакучыла чытаць маю пісаніну, перафрэнджвайце мяне, калі ласка. Са свайго боку абяцаю рабіць тое самае. Ад 23 жніўня мой адрас такі: http://ihardrako.livejournal.com
Ускоквае сярод ночы законапаслухмяны старажытны грэк, нічога не разумее, сківіцамі ледзьве варочае: “Што?.. Што вы ад мяне хочаце?..” А яму замест адказу кулаком у лыч! “Ааа!” – крычыць законапаслухмяны грамадзянін і валіцца на ложак. Жаўнеры, што ўварваліся ў ягоную хату, падымаюць яго, і ўжо другі з іх ізноў б’е яму ў твар. Гэтым разам гаспадар не паспявае паваліцца, бо жаўнеры трымаюць яго пад рукі, а праз секунду ён атрымлівае трэці ўдар. Ужо й юшка з носа, і гарапашнік зноўку вымаўляе: “Што?.. Што вы ад мяне хочаце?” Цяпер ён атрымлівае адказ, але ж у форме пытання: “Чыё імя, паскуда, ты павінен забыцца?” Адказвае адразу, бо каторы дзень вучыў тое імя: “Герастрата!” Яшчэ некалькі разоў даюць яму ў лыч, і ён ледзьве жывы, лежачы на падлозе і захлынаючыся крывёю, цвердзіць: “Герастрата, Герастрата, Герастрата…” Жаўнеры, рагочучы, сыходзяць з хаты. А іхні камандзір кажа на развітанне: “Няўжо ты не чуў загаду, што кожны нават сярод ночы павінен назваць гэта імя?! Ён спаліў храм Артэміды – і кожны сумленны грамадзянін павінен забыцца яго”.
You are viewing
antiluka's journal